Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беражанскі гадзіннікавы завод царскага двара, Беражанская гадзіннікавая мануфактура — прадпрыемства, якое працавала ў 1784—1793 гг. у сяле Беражань былога Дубровенскага графства Горацкага павета каля Шклова.

Прадпрыемства было заснавана з ініцыятывы графа Р. А. Пацёмкіна, якому належала Дуброўна. У Беражань у 1784 годзе быў выпісаны майстар Нордштэйн са Швецыі, якому даручылі будаўніцтва гадзіннікавай мануфактуры і навучанне 33 прыгонных хлопчыкаў з суседніх вёсак збіраць «усякага роду гадзіннікі» для царскага двара.

У 1789 годзе выраблена гадзіннікаў і іншых рэчаў на 9729 рублёў. Паведамляецца, што паводле якасці гадзіннікі не саступалі лепшым заходнееўрапейскім.

У 1794 годзе паводле загаду Кацярыны II завод перавялі ў горад Екацярынаслаў, потым у вёску Купава пад Масквой.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]