Беразнянскае
Беразнянскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,78 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,2 км² |
Аб’ём | 0,00041 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,14 км |
Найбольшая глыбіня | 3,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,144 ‰ |
Празрыстасць | да 1,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,3 км² |
Выцякаюць | бяссцёкавае |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Беразня́нскае — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Церахі, за 7 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Бычыха.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,14[1] км. Найбольшая глыбіня возера 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 1,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, усходнія спадзістыя вышынёй 2—3 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 285—286. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 126. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области// Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)