Берасцень
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Берасцень, або берасцянік — гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай y беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду, пасля чаго яго ўжо не ставілі ў печ. Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы берасцень нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер'і; y наш час выйшлі з ужытку.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.