Берлінскі філарманічны аркестр
Берлінскі філарманічны аркестр | |
---|---|
Berliner Philharmoniker | |
![]() | |
![]() Берлінская філармонія | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | класічная музыка |
Гады | 1882 — цяперашні час |
Краіна |
![]() |
Горад | Берлін |
Адкуль | Берлін |
Лэйблы | Deutsche Grammophon[d] |
Кіраўнік | Сайман Рэтл |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Берлінскі філарманічны аркестр (ням.: Berliner Philharmoniker) — найбуйнейшы сімфанічны аркестр Германіі, які базіруецца ў Берліне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1882 годзе групай з 54 музыкантаў з аркестра Беньяміна Більзэ, якія адмовіліся адправіцца на традыцыйныя для гэтага аркестра летнія гастролі ў Варшаву ў чыгуначным вагоне 4-га класа. Першапачаткова аркестр выступаў пад назвай «Былая Більзенская капэла» (ням.: Frühere Bilsesche Kapelle). З 1882 па ініцыятыве канцэртнага агенцтва Вольф праводзіліся т.зв. Вялікія філарманічныя канцэрты, якія набылі прызнанне і папулярнасць. Пазней называўся Капэлай фон Брэнера (па імі першага кіраўніка), цяперашнюю назву носіць з 1887 года.
Ужо пры Гансе фон Бюлаве Берлінскі філарманічны стаў адным з лепшых нямецкіх аркестраў, а пры Артуры Нікішы і Вільгельме Фуртвенглере выйшаў на сусветны ўзровень.
Дзейнасць аркестра фінансуецца горадам Берлін разам з Deutsche Bank. Шматразовы лаўрэат прэмій Грэмі, Грамафон, ЭХО і іншых музычных узнагарод.
Будынак, у якім першапачаткова размяшчаўся аркестр, быў разбураны ў выніку бамбардзіроўкі ў 1944 годзе. У паваенныя гады аркестр нярэдка даваў канцэрты пад голым небам на фоне руін, збіраючы сродкі на аднаўленне канцэртнай залы. Сучасны будынак Берлінскай філармоніі пабудаваны ў 1963 годзе на тэрыторыі берлінскага «Культурфорума» (Патсдамская плошча) па праекце нямецкага архітэктара Ганса Шаруна.
У 1945 годзе аркестр апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі і ў перыяд падзелу Германіі, з 1949 па 1990 гады, знаходзіўся ў Заходнім Берліне.
Музычныя кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]
- Людвіг фон Брэнер (1882—1887).
- Ганс фон Бюлаў (1887—1893).
- Артур Нікіш (1895—1922).
- Вільгельм Фуртвенглер (1922—1945).
- Леа Борхард (1945).
- Серджыу Чэлібідаке (1945—1952).
- Вільгельм Фуртвенглер (1952—1954).
- Герберт фон Караян (1954—1989).
- Клаўдзіа Абада (1989—2002).
- сэр Сайман Рэтл (c 2002).
- Кірыл Пятрэнка (будзе са жніўня 2018)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінскі філарманічны аркестр
- Digital Concert Hall Архівавана 21 лютага 2009.
Канал Берлінскі філарманічны аркестр на YouTube