Бернар-Анры Леві
Бернар-Анры Леві | |
---|---|
фр.: Bernard-Henri Lévy | |
Род дзейнасці | філосаф, кінарэжысёр, сцэнарыст, журналіст, раманіст, бізнесмен, акцёр, кінапрадзюсар, выдавец |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | атэізм |
Жонка | Арыэль Дамбаль і Isabelle Doutreluingne[d] |
Дзеці | Justine Lévy[d] і Antonin Lévy[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | bernard-henri-levy.com (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернар-Анры Леві (фр.: Bernard-Henri Lévy, шырока вядомы як BHL; 5 лістапада 1948) — французскі палітычны журналіст, філосаф, пісьменнік.
Падтрымліваў вайну з тэрарызмам у Афганістане.
Леві — змагар з мусульманскім фундаменталізмам. У 2005 ён разам з Салманам Рушдзі выступіў з маніфестам «Разам супраць новага таталітарызму» у якім раскрытыкаваў карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў і спробы распаўсюджвання мусульманскага ладу жыцця на Еўропу.
Падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе вёў рэпартажы з Грузіі, браў інтэрв’ю ў прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі.
У 2008 годзе выйшла кніга «Ворагі грамадства» — перапіска Леві са знакамітым французскім пісьменнікам Мішэлем Уэльбекам.
18 лютага 2014 года заклікаў еўрапейскіх спартсменаў спыніць удзел у зімовых алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць гвалту ў Кіеве.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ White M. L. Bernard-Henri Levy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.