Бластакладыяльныя
Бластакладыяльныя | ||||||||||||
Chrysophlyctis endobiotica на бульбе | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Blastocladiales H.E. Peterson, 1909 | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
Allomycetes Caval.-Sm., 1998 (nom. illeg.)
| ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Бластакладыя́льныя (Blastocladiales) — парадак грыбоў, належыць да манатыпнага класа Blastocladiomycetes, які адносяць да хітрыдыевых грыбоў ці да манатыпнага аддзела Blastocladiomycota.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сапратрофы. Развіваюцца на жывёльных і раслінных субстратах у вадзе, вільготнай глебе. Некаторыя — паразіты беспазваночных жывёл і грыбоў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Да бластакладыяльных адносяць 5 сямействаў, 14 родаў і 179 відаў[1]. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі вядома некалькі відаў з родаў аламіцэс (Allomyces), бластакладыя (Blastocladia) сямейства бластакладыевых (Blastocladiaceae) і катэнарыя (Catenaria) сямейства Catenariaceae.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Філагенетычна бластакладыяльныя — вынік эвалюцыі хітрыдыевых грыбоў, якая ішла шляхам павелічэння вегетатыўнага цела (міцэлію), змены памераў клеткі, пераходу ад ізагаміі да гетэрагаміі, выпрацоўкі ізаморфнай змены пакаленняў.
Міцэлій бластакладыяльных ад простага (амаль плазмодый) да добра развітага. Бясполае размнажэнне адбываецца аднажгуцікавымі зааспорамі. Полавы працэс — ізагамія або гетэрагамія. Для большасці бластакладыяльных характэрна чаргаванне пакаленняў — спарафіта і гаметафіта. На спарафіце ўтвараюцца зоаспарангіі з дыплоіднымі зааспорамі, акрамя таго спарафіт утварае цысты (супакойныя споры). Пры прарастанні цысты з яе выходзяць гаплоідныя зааспоры, якія пасля перыяду актыўнага руху пакрываюцца абалонкай і ўтвараюць гаметафіты з гаметангіямі. Зігота, утвораная ў выніку зліцця гамет, дае пачатак спарафіту.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]- Сямейства Blastocladiaceae — Бластакладыевыя:
- Сямейства Catenariaceae:
- Сямейства Coelomomycetaceae:
- Сямейства Physodermataceae:
- Сямейства Sorochytriaceae:
- Род, не аднесены да сямействаў:
Зноскі
- ↑ Kirk P. M., Cannon P. F. et al. Ainsworth & Bisby's Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — P. 93—94. — ISBN 978-0-85199-826-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лемяза М. Бластакладыяльныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.