Блізарукасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міяпія
МКХ-10 H52.152.1
МКБ-10-КМ H52.1
МКХ-9 367.1367.1
МКБ-9-КМ 367.1[1][2]
OMIM 160700, 255500, 300613, 310460, 603221, 608367, 608474, 608908, 609256, 609257, 609258, 609259, 609994, 609995, 610320, 612554, 612717, 613969, 614166, 614167, 615420, 615431 і 615946
DiseasesDB 8729
MedlinePlus 001023
MeSH D009216
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карэкцыя міяпіі пры дапамозе дваякаўвагнутай лінзы.

Блізарукасць (міяпія; стар.-грэч.: μύω + ὄψις — заплюшчваць + вока) — невыразнае бачанне аддаленых рэчаў праз сыходжанне паралельных прамянёў ад іх перад сятчаткай вока. Найчасцей узнікае ў школьным узросце. Паводле ступені цяжкасці адрозніваюць слабую (да 3 дыёптрыяў), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (звыш 6 дптр). У Беларусі ад немачы пакутуе да 30% школьнікаў. Вядзе да разрыву і адслаення сятчаткі, страты працаздольнасці па зроку.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяюць заняткі бадмінтонам, лыжным спортам, плаваннем і тэнісам. Харчаванне мусіць мець устойлівы расклад і мае ўключаць абрыкосы, брусніцы, журавіны, кефір, масла, мяса індыка і труса, печань, пятрушку, сыр, таматы, тварог, чарніцы, шпінат і ялавічыну. Падчас зрокавай працы адлегласць ад кнігі да вачэй мае складаць 35 см. Чытаць і пісаць варта толькі седзячы з роўнай паставай спіны і асвятленнем. Таксама варта ўнікаць чытання лежачы на жываце і ў паездцы. На кожныя паўгадзіны зрокавай працы мае прыпадаць 10 хвілін адпачынку без прагляду тэлевізара і сядзення за камп’ютарам. Прагляд тэлеперадач дашкольнікамі варта абмяжоўваць 30 хвілінамі, малодшымі школьнікамі — 1 гадзінай, 5-9-класнікамі — 1,5 гадзіны, старшакласікамі — 2 гадзіны.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Развіццю хваробы спрыяюць стрэс, загрузка зрокавай працай на блізкай адлегласці, алергія[3].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Зрок пры блізарукасці

Хвароба праяўляецца ў неабходнасці разглядання на блізкай адлегласці, што стамляе вочы, развівае мышачную і дастасавальную слабасць зрока, разыходную касавокасць і спазмы дастасавання вачэй. У наступным узнікаюць расцяжэнні, дыстрафія, кровазліццё, разрывы і адслаенне сятчаткі[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. Святлана Барысенка. Вундэркінды — блізарукія // Звязда : газета. — 17 верасня 2010. — № 182 (26790). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  4. Людміла Марчанка. Блізарукасць // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 191. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]