Богіна (курганны могільнік)
Выгляд
Богіна — курганны могільнік каля вёскі Богіна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца насупраць вёскі, на паўночна-ўсходнім беразе возера Богінскае, справа ад дарогі з в. Вусце ў в. Плетарова.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]10 насыпаў вышынёй ад 0,6 да 0,8 м, дыяметрам ад 5 да 6 м раскопкі праводзілі ў 1886 годзе У. Плятэр, у 1895 годзе Ф. В. Пакроўскі (3 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены крэсівы, скроневыя кольцы, фібулы, трапецападобныя падвескі. Абследавала ў 1978 годзе і 1981 годзе Л. У. Дучыц. Датуецца VIII—XI ст., належаў балта-славянскаму насельніцтву.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дучыц, Л. У. Курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 141.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Богіна (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»