Перайсці да зместу

Богіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Богіна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 355 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Паштовыя індэксы
211995
Аўтамабільны код
2
СААТА
2208820036
Богіна на карце Беларусі ±
Богіна (Беларусь)
Богіна
Богіна (Віцебская вобласць)
Богіна

Бо́гіна[1] (трансліт.: Bohina, руск.: Богино) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Далёкаўскага сельсавета.

У 1940—1959 гадах цэнтр Богінскага сельсавета. У 1971 годзе да вёскі далучана вёска Феліксава[2].

Богіна (Богінь) знаходзіцца на беразе Богінскага (Богіньскага, або Богінь) возера, назва якога звязаная з назвай паселішча.

Магчымае балцкае паходжанне назвы, якая магла ўзнікнуць у выніку перакладу літоўскага dievas «бог» (ад балцкага *deivas). У канцы 1970-х гадоў ад мясцовых старых было запісана, што на востраве пасярод Богінскага возера калісьці «стаялі літоўскія багі», а таксама што ў ваду некалі быў скінуты каменны ідал, якога называлі «Стод»[3].

Гэта пацвярджае і тапаніміка: на поўначы ад Богіна на процілеглых берагах Богінскага возера былі вёскі Ідаліна (на сёння не існуе) і Стуканы. Таксама на іншым ад Богіна беразе возера — вёска Дундаўшчына, у назве якой можа хавацца мясцовы дыялектны балтызм дундар, дундаль «пярун» (у праклёнах «каб цябе дундар / дундаль свіснуў»)[4].

Тыпалагічныя паралелі назве Богінскага возера — назвы Дзевінскага возера (каля вёскі Дзевіна) і возера Дзевіна (каля вёскі Дзевіна на Смаленшчыне)[5], якія знаходзяцца за 50 км адно ад аднаго. З-над Дзевінскага возера таксама вядома пра каменнага ідала, якога патапілі. У вёсцы Сімахі падчас экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2021 годзе былі запісаныя звесткі пра каменнага ідала, што стаяў на пагорку над Дзевінскім возерам. Прыблізна ў 1870—1880 гады яго завезлі чаўнамі і скінулі ў ваду пасярод возера.

«Божыя» водныя назвы ў Літве — назвы возера Dievytis, ракі Diev-upis[6].

Зусім магчыма, што Богінскае возера і яго ваколіцы былі задзейнічаныя ў сакральных практыках старажытных балтаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Дучиц Л. В. Отчет о гидроархеологических исследованиях в Браславском и Миорском районах Витебской области в 1982 году / Л. В. Дучиц // Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». — № 813.
  4. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. Мінск, 2004. С. 157.
  5. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. Мінск, 2004. С. 145.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 86.