Бой у Старыцкім лесе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бой у Старыцкім лесе
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Бой у Старыцкім лесе
Бой у Старыцкім лесе
Дата 7 лістапада 1942
Месца Старыцкі лес, Капыльскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР
Праціўнікі
Трэці рэйх 14-ы нямецкі паліцэйскі полк СС
Трэці рэйх 2 ахоўных батальёна
Трэці рэйх некалькі танкавых рот, артылерыйскіх дывізіёнаў і спецыяльных падраздзяленняў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанскі атрад імя Шчорса
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанскі атрад імя Чапаева
Страты
3 танка
2 бронемашыны

Бой у Старыцкім лесе — канфлікт, які адбыўся 7 лістапада 1942 года паміж савецкімі атрадамі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава і нямецкімі сіламі, якія праводзілі антыпартызанскую аперацыю «Альберт I».

У пачатку лістапада нямецкія акупацыйныя войскі сканцэнтравалі ў раёне Старыцкага леса 14-ы нямецкі паліцэйкі полк СС, 2 ахоўныя батальёны, артылерыйскую і танкавую роты, роту сувязі. 7 лістапада матарызаваныя групы занялі вёскі Заполле, Свідзічы, Слабада, Кучынка, Русакі, закрыўшы партызанам шляхі адыходу ў заходнім напрамку. Пасля артылерыйска-мінамётнай падрыхтоўкі галоўныя нямецкія сілы пачалі наступаць з поўдня і ўсходу на пазіцыі партызанскіх атрадаў імя Шчорса і імя Чапаева. З поўдня партызанскі атрад імя Шчорса атакавала танкавая рота з дэсантам.

Партызаны падбілі галаўны танк, падпалілі другі, збілі з танкаў дэсант і расстралялі яго. Нямецкія сілы тройчы спрабавалі прарвацца на гэтым участку, страцілі 3 танкі, 2 бронемашыны і адступілі. Атрад імя Чапаева адбіў каля 10 атак праціўніка, двойчы сам пераходзіў у контратакі. На дапамогу партызанскім атрадам у Старыцкім лесе з Вялешынскага лесу падышоў атрад імя Катоўскага, які разбіў нямецкую аўтакалону і ўдарыў з тылу. Калі ў партызанскіх атрадах скончыліся боепрыпасы, яны па загаду камандавання пакінулі абарону і адышлі ў Вялешынскі лес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазебнікаў, В. С. Старвцкі бой 1942 / В. С. Лазебнікаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 578.