Бранка Радзічавіч
| Бранка Радзічавіч | |
|---|---|
| сербск.: Бранко Радичевић | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Branko |
| Дата нараджэння | 16 сакавіка 1824[1] ці 27 сакавіка 1824[2][3] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 18 чэрвеня 1853[1] (29 гадоў) ці 30 чэрвеня 1853[2][3] (29 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Бранка Радзічавіч (па-сербску Бранко Радичевић; 28 сакавіка 1824, Славонскі-Брод — 1 ліпеня 1853, Вена) — сербскі паэт эпохі рамантызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1830 годзе ягона сям’я перасяляецца ў Земун. Наведваю гімназію ў Срэмскіх-Карлаўцах, заканчвае сярэднюю адукацыю ў Тэмішвары. Вывучае медыцыну і права ў Вене, дзе знаёміцца з Вукам Караджычам і робіцца гарлівым прыхільнікам яго ідэй.
Паэзія Б.Радзічавіча, якая зыходзіла з народнай творчасці, адкрыла эпоху сербскага рамантызму і сапраўднага нацыянальнага адраджэння. Пісаў народнай мовай і рэфармаваным правапісам у часе, калі Караджыч і яго аднадумцы з цяжкасцю прасоўвалі рэформу. Вершы Радзічавіча, якія не адпавядалі традыцыям псеўдакласіцыстычнай паэзіі і не былі напісаныя «славянасербскай» мовай, сутыкнуліся з непрыманнем кансерватараў і нават былі забароненыя ў Сербіі. Толькі пасля смерці аўтара паэзія дачакалася прызнання. яго творчасць стала блізкай перадусім маладому рамантычнаму пакаленню 60-х гадоў, таму што прыносіла ў літаратуру матывы простых пачуццяў, маладосці, патрыятызму. Выйшлі два зборнікі з назвай «Песме» («Вершы») пры жыцці і адзін пасмяротна.
Памёр ад сухотаў.
Зноскі
- ↑ а б https://www.idref.fr/066860148 Праверана 2 ліпеня 2025.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118787632 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118787632 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118787632 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jovan Skerlić, Istorija Nove Srpske Književnosti / A History of New Serbian Literature (Belgrade, 1914 and 1921), pages 279—288
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1824 годзе
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Харватыя
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1853 годзе
- Памерлі 30 чэрвеня
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Сербіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Памерлі 1 ліпеня
- Паэты Сербіі
- Сербскамоўныя паэты
- Нарадзіліся ў Харватыі
