Славянасербская мова
| Славянасербская мова | |
|---|---|
| Саманазва | славяносербскій, словенскій |
| Краіны | Сербія |
| Рэгіёны | Ваяводзіна, сербская дыяспара, часткі Чарнагорыі. |
| Статус | кніжная мова |
| Вымерла | выйшаў з ужытку пасля 1870 года |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | кірыліца |
Славянасербская мова (славяносербскій, словенскій) — варыянт сербскай мовы, які выкарыстоўваўся ў XVIII стагоддзі, а таксама пачатку XIX стагоддзя сярод адукаванага насельніцтва Ваяводзіны і сербскай дыяспары ў астатніх частках Габсбургскай манархіі.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Самымі яскравымі прадстаўнікамі і распаўсюджвальнікамі славянасербскай мовы былі Захарые Арфелін і Мілаван Відакавіч.
У барацьбе за стварэнне адзінай сербскай літаратурнай мовы, славянасербская мела шанцы стаць мовай усіх сербаў і заняць месца сучаснай сербскай мовы, чыя норма была створана рэфарматарам Вукам Караджычам на аснове наваштокаўскага народнага дыялекту з прымешкай харвацкай лексікі. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўжыванне славянасербскай мовы пачало скарачацца, а пасля 1870 года яна цалкам выйшаў з ужытку.
Характарыстыка і граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Прыклад славянасербскай мовы можна сустрэць у часопісе «Славеносербски магазин» (Славянасербскі часопіс) Захарыя Арфеліна:
| Весьма бы мені пріскорбно было, ако бі я кадгод чуо, что ты, мой сыне, упао у пянство, роскошь, безчініе, і непотребное жітіе. |
пры сучасным сербскім:
| Веома би мени тужно било, ако би ја кадгод чуо, да си ти, сине мој, упао у пијанство, раскош, безкористност и непотребни живот. |
Па падобных прыкладах можна пераканацца, што тэкст напоўнены стараславянскімі і рускімі словамі (роскошь, а не раскош, что, а не што/шта і г.д.), таксама цікава з'яўленне канчатка -т у дзеясловаў цяперашняга часу 3-й асобы, множныя лікі («они могутъ» замест «они могу»).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Михаило Стеванович. Грамматика сербохорватского языка. Белград, 1964.
- Ян Вит. Историја Славеносрбскего језыка Архівавана 25 жніўня 2018.. Izviestija.org. 2012
