Браніслаў Люгоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браніслаў Люгоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 студзеня 1908(1908-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1942(1942-12-02) (34 гады)
Месца смерці
Бацька Аляксандр Паўлавіч Люгоўскі
Маці Ганна Людвігаўна Люгоўская
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Браніслаў Люгоўскі (21 студзеня 1908, Віцебск2 снежня 1942, СССР) — беларускі паэт.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з каталіцкай сям’і, што жыла на вуліцы 7-я Гарадоцкая, 3. У сям’і размаўлялі па-польску, хале ў анкетах запісваўся беларусам.

Бацька, Аляксандр Паўлавіч Люгоўскі, працаваў вагаўныком у порце ў Рызе. У часе Першай сусветнай вайны Быў мабілізаваны, даслужыўся да годнасці фельдфебеля. Пасля далучыўся да Чырвонай Арміі, дзе камандаваў узводам. Загінуў у 1919 годзе.

Ганна Людвігаўна Люгоўская дзесяць гадоў працавала ў віцебскага аптэкара Ульрыха. За савецкай уладайстала хатняй гаспадыняй, атрымлівала пенсію за памерлага мужа-чырвонаармейца на сябе і дваіх дзяцей. Памерла ў 1933 годзе

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

21 студзеня 1908 нарадзіўся ў Віцебску, а ўжо 25 студзеня быў хрышчоны ў касцёле св. Варвары. Застаўся без бацькі ў 11 гадоў, у гэты час пасвіў кароў у заможных сялян у вёсцы, дзе жылі сваякі. Вярнуўшыся ў Менск, рубіў дровы ды разносіў пітную ваду. Навучаўся ў 5-й сямігадовай беларускай школе. Скончыўшы шэсць класаў пачаў правацаваць у гарадскім камунальным аддзеле чорнарабочым, потым маляром ды токарам. Быў актыўным удзельнікам камсамольскага і піянерскага руху.У 1929 годзе перайшоў токарам на завод «Чырвоны металіст».

З верасня 1932 года — сакратар, пазней старшыня віцебскага філіялу Саюзу савецкіх пісьменнікаў. 29 траўня 1934 года скончыў камвну гаркама КП(б)Б. У 1935 годзе паступіў на гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыў у 1940 годзе. 16 чэрвеня 1940 года партбюро Віцебскага педагагічнага інстытута прыняла яго ў шэрагі ВКП(б).

З пачаткай Вялікай Айчыннай вайны арганізоўваў эвакуацыю насельніцтва і партыйных дакументаў. У 1942 годзе добраавхотна пайшоў у войска, папрасіўся на Сталінградскі фронт. Служыў як намеснік камандоўца з палітычнай часткі стралковой роты мотастралковага батальёна 90-й танковай брыгады. Загінуў 2 снежня 1940 года каля балкі Караватка Сталінградскай вобласці, пахаваны ў вёсцы Варвараўцы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1926 года быў сябрам Віцебскага філіялу «Маладняку». Яго вершы трапілі ў супольныя зборнікі «Пачатак» (1926), «Світанне» (1927). Пазней стаў чальцом Віцебскай філіі БелАПП, а з 1932 года — Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў.

Рэгулярна друкаваўся ў перыядычным друку: «Віцебская сялянская газета» (1926–1928), «Заря Запада» (1928), «Віцебскі пралетарый» (1929–1936), «Віцебскі рабочы» (1939–1940), «Чырвоная змена» (1927), «Літаратура і мастацтва» (1933).

У 1933 годзе выдаў свой дэбютны зборнік разам з Рыгорам Жалазняком «Першы вытап».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]