Брашоў
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Брашоў (рум.: Braşov, венг.: Brassó, ням.: Kronstadt) — восьмы па велічыні горад Румыніі, сталіца рэгіёна Брашоў. Знаходзіцца ў цэнтральнай часці краіны, вобласці Трансільванія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кранштацкая крэпасць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакументах горад называўся рознымі назвамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу і гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансільваніі.
Іаганес Гонтэр, правадыр трансільванскіх пратэстантаў, нарадзіўся і памёр у Брашове. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансільваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла свет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.
У 1987 годзе жыхары Брашова падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстанне.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва Брашова складае 284.596 чалавек (2002). Этнічныя групы:
- Румыны 258.042 (90,66 %)
- Венгры 23.204 (8,54 %)
- Немцы 1.717 (0,6 %)
- Цыганы 762 (0,26 %)
- Іншыя 871 (0,31 %)
Культурныя і гістарычныя помнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Св. Барталамея — самы стары помнік Брашова. Пабудавана ў 1223 годзе.
- Царква Св. Мікалая — пабудавана ў 14 стагоддзі.
- Чорная Царква — царква была пабудавана ў 1380 годзе як Царква Св. Марыі. Сваю сучасную назву яна атрымала, будучы часткова разбурана вялікім пажарам ў 1689 годзе.
- Першая румынская школа — вядома з 1495 года. Тут была надрукавана значная частка першых румынскіх кніг.
- Брама Кацярыны — адны з самых старых варот Брашова.
Музеі[правіць | правіць зыходнік]
- Музей гісторыі
- Музей этнаграфіі
- Музей мастацтва
- Музей першай школы
Канцэртныя залы і тэатры[правіць | правіць зыходнік]
- Філармонія
- Палац оперы
- Тэатр драмы
- Тэатр марыянеткі
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Д’ёр, Венгрыя
Касторыя, Грэцыя
Кемер, Турцыя
Кліўленд, ЗША
Ліверпул, Вялікабрытанія
Мінск, Беларусь
Нетанія, Ізраіль
Познань, Польшча
Рышон-ле-Цыён, Ізраіль
Тамперэ, Фінляндыя
Твардагора, Польшча
Тур, Францыя
Хольсцебро, Данія
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт горада Архівавана 27 жніўня 2005.
- Брашаў. Віртуальная экскурсія