Брэменскі Роланд
| ||
Брэменскі Роланд | ||
ням.: Bremer Roland | ||
Памеры | 5,47 м × см | |
---|---|---|
Рыначная плошча, Брэмен | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэменскі Роланд — статуя Раланда, усталяваная на Рыначнай плошчы горада, галоўны сімвал горада. Па легендзе горад Брэмен захавае сваю незалежнасць да тых часоў, пакуль будзе стаяць ахоўнік яго Роланд. Брэменскі Роланд і Брэменская ратуша ў 2004 годзе былі ўнесены ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Брэменская статуя Роланда ўсталявана на Рыначнай плошчы паміж Брэменскай ратушай і Шуцінгам. Позірк Роланда скіраваны на Брэменскі сабор. Скульптура мае ў вышыню 5,47 м і ўстаноўлена на пастаменце вышынёй 60 см. Роланд абапіраецца на калону, упрыгожаную ківорыем. Вышыня скульптуры разам з ківорыем і пастаментам складае 10,21 м.
Брэменскі Роланд з'яўляецца самай буйной асобнай скульптурай нямецкага Сярэднявечча. Адлегласць паміж яго каленамі складае роўна адзін «брэменскі локаць» - 55,372 см, а паміж яго ног размясціўся калека, які ў 1032 г. на каленях прапоўз вакол зямельнага ўчастка пад назвай Бюргервайдэ, які брэменская графіня Эма Лесумская пасля падарыла гораду (цяпер гэта месца правядзення Брэменскага кірмашу). Існуе павер'е, што госці горада, якія жадаюць пабываць у Брэмене яшчэ раз, павінны пацерці калена Роланда.
-
Герб Раланда
-
Калека ў ног Роланда
-
Арыгінал галавы Роланда ў брэменскім Музеі Фоке
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Драўляная копія брэменскага Роланда вышынёй у 1,50 м устаноўлена на кафедры лютэранскай Сіёнскай царквы ў нью-ёркскім Брукліне. У 1890 г. горад Брэмен падарыў яе брэменцам, якія знайшлі ў Нью-Ёрку другую радзіму.
- Бразільскі горад Раландыя быў заснаваны ў 1932 г. выхадцамі з Германіі і атрымаў сваё імя ў гонар брэменскага Роланда. У 1957 г. на сродкі брэменскіх кававых бізнесмэнаў у горадзе была ўстаноўлена копія брэменскага Роланда памерам у 4/5 ад арыгінала.
- Паменшаную копію брэменскага Роланда атрымаў у падарунак ад Брэмена горад Кіта.
- Копія брэменскага Роланда ў натуральную велічыню ўстаноўлена ў 1970 г. у Японіі ў экспазіцыі парку забаў у Абіхіра на Хакайда.
Зноскі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1087 рус. • англ. • фр. |
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Herbert Schwarzwälder: Das Große Bremen-Lexikon. Edition Temmen, 2003, ISBN 3-86108-693-X
- Andreas Frenzel: 600 Jahre Bremer Roland. BDS, Bremen 2004. ISBN 3934251862.
- Hermann Gutmann: Roland und seine Brüder. Edition Temmen, 2004, ISBN 3-86108-1733