Вюрцбургская рэзідэнцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Палацава-паркавы ансамбль
Вюрцбургская рэзідэнцыя
ням. Würzburger Residenz
Würzburger Residenz, Gartenfront.jpg
Усходні фасад
49°47′34″ пн. ш. 9°56′20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Germany.svg Германія
Горад Вюрцбург
Архітэктурны стыль паўднёванямецкае барока
Скульптар Giovanni Battista Tiepolo[d]
Архітэктар Ёган Нэйман
Дата заснавання 1719
Будаўніцтва 17191744 гады
Статус
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 169
рус.англ.фр.
Сайт residenz-wuerzburg.de
Commons-logo.svg Вюрцбургская рэзідэнцыя на Вікісховішчы

Вюрцбургская рэзідэнцыя (ням.: Würzburger Residenz) — палацава-паркавы ансамбль у стылі барока, галоўная славутасць франконскага горада Вюрцбург. Пабудаваны архітэктарам Балтазарам Нэйманам у перыяд з 1719 па 1744 гады. Унутранае ўбранне працягвала стварацца аж да 1780-х гадоў.

Да ліквідацыі царкоўных тэрытарыяльных утварэнняў, якая праводзілася падчас секулярызацыі, тут знаходзілася рэзідэнцыя князёў-біскупаў Вюрцбурга (да пабудовы гэтага палаца размяшчалася на другім беразе Майна — на ўзгорку Святой Марыі). Палац адносіцца да архітэктурных шэдэўраў паўднёванямецкага барока і позняга еўрапейскага барока. Гэта першы з палацаў Германіі, уключаных ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Будаўніцтва Вюрцбургскай рэзідэнцыі было распачата пры арцыбіскупе Іагане-Філіпэ-Францы фон Шонборне ў 1719 годзе. Заказчык памёр праз чатыры гады, так і не ўбачыўшы гатовага палаца. Палац быў спраектаваны 33-гадовым Бальтазарам Нэйманам, які скончыў узвядзенне сцен напярэдадні 1744 года — падчас кіравання брата першапачатковага заказчыка, князя-архібіскупа Фрыдрыха Карла з роду Шонбарнаў.

У афармленні палаца фрэскамі прынялі ўдзел Джавані Батыста Цьепола (Парадная лесвіца, упрыгожаная самымі буйнымі столевымі фрэскамі ў свеце, Імператарская зала, прыдворная царква), Антоніо Джузепе Босі (Белая зала) і Януарыус Цік (Садовая зала). Плафон Параднай лесвіцы рэзідэнцыі распісаны знакамітым венецыянскім жывапісцам Джавані Батыста Цьепала з сынамі Джандаменіка і Ларэнца ў 1750-1753 гадах. Гэты твор з алегарычнай выявай чатырох частак Света лічыцца адной з вяршыняў венецыянскага ракальна-барочнага стылю з прыёмамі trompe-l'œil.

Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ераў выконвалася ў тры этапы і пачалося яшчэ пры Фрыдрыху Карле. Пры яго пераемніку Карле Філіпе фон Грэйфенклаў былі выкананы вядомыя жывапісныя работы. Са смерцю заказчыка Грэйфенклаў скончылася эпоха «вюрцбургскага ракако». Пазнейшыя інтэр'еры, якія з'явіліся пры Адаме Фрыдрыху фон Зейнсгейме, выконваліся ў больш сціплым стылі Людовіка XVI.

У вюрцбургскай рэзідэнцыі ў 1806—1813 гадах тройчы спыняўся Напалеон I, апошнія два разы са сваёй другой жонкай Марыяй-Луізай, дзядзька якой, былы тасканскі кіраўнік Фердынанд III, у гэты час быў вялікім герцагам Вюрцбургскім. У гэты перыяд некаторыя памяшканні палаца («тасканскія пакоі») былі аформлены ў неакласічным стылі, на які паўплываў і напалеонаўскі ампір.

У 1821 годзе ў рэзідэнцыі нарадзіўся баварскі прынц-рэгент Луітпольд, які падчас свайго кіравання (1886—1912) клапаціўся аб упрыгожванні рэзідэнцыі, у прыватнасці, які адкрыў перад ёй у 1894 годзе фантан з жаночай фігурай, якая ўвасабляе Франконію.

Падчас бамбардзіроўкі Вюрцбурга 16 сакавіка 1945 года рэзідэнцыі быў нанесены значны ўрон, шэраг яе залаў цалкам страчаны (пры гэтым цэнтральная яе частка, уключаючы роспіс Цьепола і афармленне Белай і Імператарскай залаў, уцалела). Вялікую ролю ў кансервацыі пашкоджанага шэдэўра неўзабаве пасля заняцця горада войскамі саюзнікаў адыграў амерыканскі мастацтвазнаўца Джон Скілтан. Маштабныя работы па рэстаўрацыі разгарнуліся ў 1960—1970-я гады і завяршыліся толькі восенню 2006 года; частка экспазіцыі рэзідэнцыі прысвечана гісторыі аднаўленчых работ.