Ахенскі сабор
| Хрысціянскі сабор | |
| Ахенскі сабор | |
|---|---|
| Aachener Dom | |
| | |
| 50°46′29″ пн. ш. 6°05′02″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Roman Catholic Diocese of Aachen[d] |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і дараманская архітэктура[d] |
| Архітэктар | Odo of Metz[d] |
| Дата заснавання | IX стагоддзе |
| Будаўніцтва | 796—804 гады |
| Сайт |
aachenerdom.de (ням.) aachenerdom.de/en/ (англ.) aachenerdom.de/fr/ (фр.) |
|
Aachen Cathedral (Кафедральны сабор у горадзе Ахен) |
|
| Спасылка | № 3 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
| Тып | Культурны |
| Крытэрыі | i, ii, iv, vi |
| Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Уключэнне | 1978 (2-я сесія) |
Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — кафедральны сабор епархіі Ахену, у якім на працягу стагоддзяў каранаваліся імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сучасны сабор складаецца з некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яго частка — каралінгаўскі актагон (васьмівугольнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагоддзі. Астатнія яго часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваны ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Ахенскі сабор адным з першых у свеце быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва сабора распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спецыялістаў з Рыму і Візантыі. У 805 годзе сабор быў асвечаны Папам Львом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 года Ахенскі сабор быў месцам каранацыі трыццаці імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Трон імператара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.
У саборнай скарбніцы, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніц Паўночнай Еўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфенаў, сярод якіх Крыж Лотара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Выгляд у начы
- У Актагоне
- Паўднёва-заходні фасад з фігурамі Святых
- Ліхтар Барбаросы
- Выгляд з усходу (Зала Хору, капліца Матфея)
- Каралеўскі (імператарскі) трон
- Труна Карла Вялікага
- Бюст Карла Вялікага
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Ахенскі сабор на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт
- Кругавыя панарамы сабора Архівавана 5 снежня 2008.
- Старонка Ахенскага сабора на сайце GCatholic.com (англ.)
