Брэнт Скоўкрафт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэнт Скоўкрафт
англ.: Brent Scowcroft
17-ы саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
20 студзеня 1989 — 20 студзеня 1993
Папярэднік Колін Паўэл
Пераемнік Anthony Lake[d]
9-ы саветнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы[d]
3 лістапада 1975 — 20 студзеня 1977
Папярэднік Генры Кісінджэр
Пераемнік Збігнеў Бжазінскі

Нараджэнне 19 сакавіка 1925(1925-03-19)[1][2]
Смерць 6 жніўня 2020(2020-08-06)[3] (95 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць афіцэр, геапалітык, палітык
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы ЗША
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брэнт Скоўкрафт (англ.: Brent Scowcroft; 19 сакавіка 1925, Огдэн, Юта — 6 жніўня 2020, Фолс-Чэрч, Віргінія) — генерал-лейтэнант ВПС ЗША. Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы (1975—1977) Джэральда Форда і (1989—1993) Джорджа Буша. Рыцар-камандор ордэна Брытанскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенную акадэмію ЗША (1947). Ступені магістра мастацтваў (1953) і доктара філасофіі па міжнародных адносінах (1967) атрымаў у Калумбійскім універсітэце.

У 1970—1975, а таксама ў 1989—1993 гадах — Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы. У 1992 быў апанентам дзяржсакратара Дж. Бейкера па пытанні ядзернага раззбраення Украіны, Беларусі і Казахстана. Лічыў, што драбненне функцый кантролю і кіравання савецкай стратэгічнай ядзернай зброяй паміж некалькімі рэспублікамі было станоўчым момантам, бо спрыяла памяншэнню маштабу магчымага нападу на ЗША.

У 2001—2004 гадах старшыня Савета прэзідэнта ЗША па знешняй разведцы.

Зноскі