Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж
Выгляд
| Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж | |
|---|---|
| Месцазнаходжанне |
|
| Пабудаваны | 2003 |
| Архітэктар | Валерый Георгіевіч Кескевіч |
| Памеры поля | 126×40 м |
Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж — спартыўнае збудаванне ў Брэсце, размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 151. Пабудаваны ў 2003 годзе (архіт. В. Кескевіч).
У 2004 годзе на базе лёгкаатлетычнага манежа заснавана Брэсцкая абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Крытае збудаванне ўключае глядзельную залу на 1100 месцаў, спартыўная зала (126×40 м) з лёгкаатлетычнымі сектарамі і бегавымі дарожкамі, зал цяжкай атлетыкі, канферэнц-зала, каментатарскія, службовыя памяшканні і інш. Праводзяцца спаборніцтвы міжнароднага і рэспубліканскага узроўняў, навучальна-трэніровачныя заняткі па лёгкай і цяжкай атлетыцы. Разам з Брэсцкім лядовым палацам складае комплекс — Брэсцкае камунальнае культурна-спартыўнае УП «Палац спорту».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брестский легкоатлетический манеж // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: А — Герань. — 912 с. — ISBN 985-11-0371-3.
