Валерый Георгіевіч Кескевіч
Валерый Георгіевіч Кескевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | верасень 2016 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы |
Валерый Георгіевіч Кеске́віч (нар. 19 жніўня 1951, Брэст — верасень 2016) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1973 годзе працаваў у Гродзенскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект», з 1974 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 года галоўны архітэктар праектаў)[1]. З 1994 г. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1997 г. галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Брэстпраект».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў аблвыканкама па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1978, у сааўтарстве), будынак выдавецтва газеты «Зара» (1984, у сааўт.), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985, у сааўт.), Брэсцкі аэравакзал (1986, у сааўт., Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1], гандлёвы цэнтр «Кантыненталь» (1997), комплекс жылых 5-ці павярховых дамоў па вул. Фруктовай (2000)[2], Брэсцкі лядовы палац (2000)[3], гандлёва-забаўляльны цэнтр па вул. 28 ліпеня (2001)[2], Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж (2003)[4], спартыўны комплекс «Вікторыя» (2005), Цэнтр вяслярных відаў спорту (2007), будынак сярдняй школы № 1 (2011), рэканструкцыя Брэсцкага тэатра лялек і інш[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]3 1975 удзельнічае ва ўсесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах. Лаўрэат міжнароднага конкурсу ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984)[1].
На 11-м Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор года праца «Універсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце» была прызнана лепшым праектам года. Праект рэканструкцыі Брэсцкага тэатра лялек атрымаў ад міжнароднага журы 14-га Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных праектаў 2008—2009 гадоў першае месца ў намінацыі «Рэканструкцыя»[2].
Зноскі
- ↑ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г ВАЛЕРЫЙ ГЕОРГІЕВІЧ КЯСКЕВІЧ(недаступная спасылка)
- ↑ Брестский ледовый дворец // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- ↑ Брестский легкоатлетический манеж // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кяскевіч Валерый Георгіевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Кескевич Валерий Георгиевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.
- Кескевич Валерий Георгиевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6