Брэсцкі пірамідальны дуб (помнік прыроды рэспубліканскага значэння)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі пірамідальны дуб
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, г. Брэст, Брэсцкай вобласці
Дата заснавання 1963

Брэсцкі пірамідальны дуб — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў горадзе Брэсце Брэсцкай вобласці. Размешчаны на бульвары па вуліцы А. Міцкевіча. Калонападобная форма дубу звычайнага (Quercus robur 'Fastigiata' ). Узрост дрэва 60 гадоў, вышыня 19 м (1985). Мае дэкаратыўнае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе. Помнік прыроды ліквідаваны 2 кастрычніка 2003 года рашэннем Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]