Бугская армія
Bugarmee Бугская Армія | |
---|---|
Гады існавання | 8 ліпеня 1915 — 31 сакавіка 1918 |
Краіна | Германская імперыя |
Тып | Армія |
Удзел у | Усходні фронт Першай сусветнай вайны |
Бу́гская а́рмія (ням.: Bugarmee / Armeeoberkommando Bug / A.O.K. Bug) — воінскае аб'яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі у часе Першай сусветнай вайны, названая ў гонар ракі Буг.
Была сфармавана 8 ліпеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 31 сакавіка 1918 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бугская армія была ўтворана 8 ліпеня 1915 года шляхам перайменавання Паўднёвай арміі са штабам у Лемберзе. 20 верасня яе камандуючы, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, быў прызначаны да адначасовага камандавання Групай армій Лінзінгена (ням.: Heeresgruppe Linsingen) і Бугская армія была падзелена на армейскія групы (ням.: Armee-Gruppen), якія былі непасрэдна падпарадкаваны Heeresgruppe. У розны час у яе склад уваходзілі:
- Армейская група Гронава (ням.: Armee-Gruppe Gronau), былы XXXXІ рэзервовы корпус
- Армейская група Марвіца (ням.: Armee-Gruppe Marwitz), былы VІ корпус
- Армейская група Ліцмана(ням.: Armee-Gruppe Litzmann), былы XXXX рэзервовы корпус
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, які да гэтага ўзначальваў Паўднёвую армію.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — ISBN 1-874622-70-1.