12-я армія (Германская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
12. Armee
12 Армія
Сцяг штаба арміі (1871-1919)
Гады існавання 7 жніўня 19159 кастрычніка 1916
Краіна  Германская імперыя
Уваходзіць у Германская імперская армія
Тып Пяхота
Удзел у Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Вядомыя камандзіры Макс фон Гальвіц і Макс фон Фабек

12-я а́рмія (ням.: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана ў жніўні 1915 года шляхам перайменавання Групы армій Гальвіца. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 9 кастрычніка 1916 года, калі яе камандуючы генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек быў пераведзен у 8-ю армію.

Гісторыя баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Расійскае адступленне ў 1915 годзе.

9 лютага 1915 года Рэзервовы Гвардзейскі корпус быў перайменаваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў павышаны да армейскага ўзроўня і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву 12-й арміі.

Германская кавалерыя ўваходзіць у Варшаву. 5 жніўня 1915 года.

22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія пакінула Івангарадскую крэпасць. У ходзе працягваючагася расійскага адступлення Варшава апынулася ў акружэнні і 12-я армія, скарыстаўшы гэтую магчымасць, узяла яе 4 — 5 жніўня.

На пачатку верасня штаб размяшчаўся ў Гродне, з 29 верасня — у Лідзе.

Баявы склад па стану на жнівень 1915 года[правіць | правіць зыходнік]

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hermann Cron. Imperial German Army 1914-1918: Organisation, Structure, Orders of Battle. — Helion & Company ltd, 2002. — P. 81. — ISBN 1-874622-70-1.