Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Год заснавання 1912
Тып каледж
Размяшчэнне
bkatk.by

Буда-Кашалёўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці.

Прымае асоб з агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе тэхнікаў, тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-электрыкаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў 1912 годзе пераводам Полацкай ніжэйшай лясной школы з г. Полацк у Кашалёўскае (школьнае) лясніцтва Магілёўскай губерні. У школу навучэнцаў прымалі з 16 гадоў пасля двух класаў сельскага вучылішча[2].

У 1921 г. лясная школа была рэарганізавана ў лясны тэхнікум, які падпарадкоўваўся Міністэрству лясной гаспадаркі СССР. Працягласць навучання ў лясным тэхнікуме складала тры гады[2].

У 1923 г. бракавала класных і бытавых памяшканняў, таму тэхнікум быў перанесены ў Гомель, дзе часова размясціўся ў флігелі палаца князя Паскевіча. У маі 1924 г. да ляснога тэхнікума далучылі Васілевіцкае навучальна-вопытнае лясніцтва Рэчыцкага павета, а ў 1925 г. тэхнікум перанеслі на ст. Васілевічы, куды перавезлі памяшканне са ст. Абрамоўская. Былі пабудаваны і абсталяваны 6 навучальных класаў, лабараторыя, біялагічны кабінет, кабінеты лесаводства і лясной таксацыі. У Васілевічах тэхнікум працаваў да 1927 г. , пасля чаго зноў быў пераведзены ў Буда-Кашалёваа[2].

У былой лясной школе ў Буда-Кашалёве ўвесь гэты час дзейнічала школа перападрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, дзе займалася па 40 чалавек у год. У 1934 г. школа перападрыхтоўкі была закрыта, а памяшканне выкарыстоўвалася райвыканкамам, райваенкамам, некаторы час тут нават быў дом адпачынку калгаснікаў[2][3].

З 1927 года тэхнікум лясной гаспадаркі. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праца тэхнікума лясной гаспадаркі па падрыхтоўцы спецыялістаў лясной гаспадаркі была спынена. 1 верасня 1944 г. тэхнікум аднавіў сваю дзейнасць[2].

31 жніўня 1955 г. лясны тэхнікум рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі. Падрыхтоўка спецыялістаў вялася па адной спецыяльнасці – «Механізацыя сельскай гаспадаркі», а навучэнцам прысвойвалася кваліфікацыя тэхнік-механік. У 1961 г. рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі тэхнікум механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. У гэтым жа годзе ў тэхнікуме адкрылася аддзяленне «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі» і пачало працу завочнае аддзяленне[2].

15 красавіка 1976 г. рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі саўгас-тэхнікум[2].

1 сакавіка 1990 года тэхнікум рэарганізаваны ў Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж. З 2001 года сучасная назва[2]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]