Яўген Германавіч Пятроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Германавіч Пятроў
Дата нараджэння 19 сакавіка 1939(1939-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 2001(2001-08-27) (62 гады)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Партыя

Яўген Германавіч Пятро́ў (19 сакавіка 1939, Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць, БССР27 жніўня 2001) — беларускі вучоны ў галіне экалагічнай фітацэналогіі[1]. Доктар біялагічных навук (1983), прафесар, віцэ-прэзідэнт Беларускага батанічнага таварыства, член экспертнага савета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 сакавіка 1939 года ў горадзе Буда-Кашалёва.

У 1957 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум, а ў 1962 г. — Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1971 года на старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук БССР. З 1994 года прафесар кафедры лесаводства Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Памёр 27 жніўня 2001 года[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся вывучэннем ролі воднага фактара пры фарміраванні расліннасці лясоў, эколага-біялагічных фітацэнозаў на глебах грунтавога і атмасфернага ўвільгатнення.

Сярод апублікаваных прац:

  • Водное питание и продуктивность сосновых фитоценозов. — Мн. 1978. (разам з Л. П. Смаляком)
  • Водный режим и продуктивность лесных фитоценозов на почвах с атмосферныи увлажнением. — Мн., 1983.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Пятроў Яўген Германавіч, доктар біялагічных навук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]