Перайсці да зместу

Архітэктурна-будаўнічы каледж (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архітэктурна-будаўнічы каледж (Магілёў)
Тып каледж
Размяшчэнне
ask-bru.by

Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» — установа адукацыі, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе ДУВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

Каледж вядзе абучэнне па спецыяльнасцях[1]:

  • «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»
  • «Санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і пабудоў»
  • «Бухгалцерскі ўлік, аналіз і кантроль»
  • «Архітэктура»

Каледж знаходзіцца ў горадзе Магілёве.

Архітэктурна-будаўнічы каледж — адна са старэйшых вучэбных устаноў Рэспублікі Беларусь. Гісторыя вучэбнай установы пачынаецца ў 1930 годзе, калі ў Магілёве быў адкрыты Архітэктурна-будаўнічы каледж імя Н. К. Крупскай[2]. У 1933 годзе тэхнікум ажыццявіў першы выпуск спецыялістаў ― тэхнікаў-будаўнікоў для будаўнічай галіны Беларусі. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, тэхнікум спыніў сваю дзейнасць.

Але ўжо ў 1945 годзе, ў адпаведнасці з загадам Усесаюзнага Камітэта па справах вышейшай школы пры Савеце народных камісараў СССР № 594/т ад 26 ліпеня 1945 года, в г. Магілёве адчыніўся тэхнікум грамадзянскага будаўніцтва.

Вялікі ўклад у развіццё тэхнікума ўнёс заслужаны настаўнік БССР, член-кареспандент Беларускай Акадэміі архітэктуры Рабцэвіч Віктар Канстанцінавіч, які ўзначальваў вучэбную ўстанову са жніўня 1972 года па жнівень 2006 года.

У 1975 годзе быў пабудаваны новы вучэбны корпус, а ў 1983 годзе пабудаваны дзевяціпавярховы будынак інтэрната.

У 1991 годзе ў адпаведнасці з Загадам Міністэрства адукацыі БССР № 144 ад 14.06.1991 г., Магілёўскі будаўнічы тэхнікум быў пераўтвораны ў будаўнічы каледж.

У 2001 годзе ў адпаведнасці з Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 465 ад 23.08.2001 г., каледж быў уключаны ў склад Магілёўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта".

Выпускніком каледжа з’яўляецца Старавойтаў А. П.Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік БССР, ганаровы грамадзянін г. Магілёва.

У сакавіку 2010 года Архітэктурна-будаўнічы каледж атрымаў сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджмента якасці ў вобласці сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з МС ИСО 9001:2008.[3]

Будынак тэхнікума пабудаваны ў 1972 годзе па праекце архітэктара А. Кучарэнкі. Фарміруе забудову на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Лазарэнкі. Аб’ёмна-планіровачную кампазіцыю ствараюць 5-павярховы прамавугольны ў плане галоўны корпус і прылеглы да яго тыльнага фасада 2-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём з актавай (на 800 месцаў) і спартыўнай заламі. Кампазіцыя галоўнага фасада заснавана на рытме вертыкальных падвойных пілястраў, лапатак паміж імі, прамавугольных вокнаў. Асіметрычны галоўны ўваход вылучаны вынасным казырком. Каларыстычнае рашэнне фасада заснавана на кантрасце колераў дэкаратыўнай тынкоўкі — светлай (пілястры) і цёмна-чырвонай (лапаткі і прасценкі паміж вокнамі). Галоўны корпус мае калідорную планіроўку з двухбаковым размяшчэннем лабараторый, лекцыйных і адміністрацыйных памяшканняў, кабінетаў[4].

Зноскі

  1. http://ask-bru.mogilev.by/index.php?option=com_content&view=article&id=52&Itemid=41 Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе ДУВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Спецыяльнасці.
  2. Архитектурно-строительный колледж Белорусско-Российского университета — 75 лет / сост. А. А. Поликарпов, С. Г. Бабин, под ред. В. К. Рабцевича — Могилёв: Белорусско-Российский университет, 2005. — 40 с.: ил.
  3. http://rusregister.ru/doc/004.00-105.pdf (руск.)
  4. Строительный техникум // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.