Будынак Друкарні (Мураваная Ашмянка)
Славутасць | |
Друкарня | |
---|---|
54°27′09,11″ пн. ш. 25°46′49,33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мураваная Ашмянка |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | XVI стагоддзе |
Будынак Друкарні — помнік старажытнай архітэктуры. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвым захадзе ад в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя з буйнапамернай цэглы (32x16x7 см). Часткова захаваліся сутарэнні, цокаль і сцены верхняга паверху.
Сутарэнні мелі цыліндрычныя скляпенні, цокаль — крыжовыя. У сярэдзіне XIX ст. перабудаваны ў палац, узведзены верхні паверх у стылі класіцызму. Арачныя вокны цокаля былі закладзены, сцены па перыметры рытмічна прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
З XIX — пачатку XX стагоддзя захаваліся алея, што вяла да палацу, і прыдарожная капліца. У літаратуры ёсць звесткі, што ў памяць аб будаўніцтве каля ўваходу ў сядзібу быў умараваны камень з датамі «1590—1843 гг.».
У сутарэнні і цокальным паверсе будынку размяшчалася друкарня (заснаваная Мікалаем Дарагастайскім, стольнікам літоўскім), якая дасягнула росквіту ў XVII стагоддзі (належала сыну Мікалая — Крыштафу); сярод выдадзеных кніг «Гіпіка» Дарагастайскага, «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615 г.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак Друкарні (Мураваная Ашмянка) на сайце Radzima.org
- Будынак Друкарні (Мураваная Ашмянка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак Друкарні (Мураваная Ашмянка) на сайце «Архіварта»