Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)
Славутасць | |
Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча | |
---|---|
![]() | |
53°53′53″ пн. ш. 30°19′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | эклектызм |
Дата заснавання | 1903 |
Дата пабудовы | 1903 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча — будынак у Магілёве, размешчаны на рагу вуліц Вароўскага і Пляханава, 11/23. Помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы. Цяпер адзін з будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, на высокім цокалі, неатынкаваны. Фасады вылучаны па вул. Вароўскага рызалітамі, завершанымі ступеньчатымі атыкамі, і ўвенчаны карнізам з сухарыкамі. Уваход з боку дваровага фасада. Першы паверх вулічных фасадаў дэкарыраваны рустам. Вокны першага паверха прамавугольныя з ліштвамі, другога — паўцыркульныя, маюць арачныя абрамленні з замковым каменем. У прасценках — дэкаратыўныя ўстаўкі з цэглы.

Мемарыяльная дошка
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці аднаго з 26 бакінскіх камісараў М. В. Басіна, які скончыў гэта вучылішча ў 1909 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)
- Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў) на сайце «Архіварта»