Вуліца Вароўскага (Магілёў)
Выгляд
| Вуліца Вароўскага Магілёў | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Ленінскі раён |
| Працягласць | 890 м |
| Назва ў гонар | Вацлаў Вацлававіч Вароўскі |
Вуліца Вароўскага (руск.: улица Воровского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне. Названа ў гонар расійскага рэвалюцыянера, публіцыста і дыпламата Вацлава Вацлававіча Вароўскага (1871—1923).
Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Правая Дубравенка і Струшня, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць 2-і Ленінградскі і Яравы завулкі, Рынкавы тупік, Быхаўская вуліца, з паўночнага захаду — Прамысловы завулак, перасякае вуліцу Пляханава, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Чалюскінцаў. Працягласць вуліцы складае 890 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла на Задубравенскім пасадзе. У XIX — пачатку XX стагоддзя на яе месцы былі частка Быхаўскай вуліцы, Салтанаўская і Белаградская вуліцы. За савецкім часам іх перайменавалі ў вуліцу Вароўскага.
-
Вуліца на плане горада 1778 г.
-
Вуліца на плане горада 1835 г.
-
Быхаўская, Салтанаўская і Белаградская вуліцы на плане горада 1918 г.
-
Вуліца Вароўскага на нямецкім аэрафотаздымку. 23 чэрвеня 1941
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 11 (вул. Пляханава, 23) — карпусы былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (1903 год) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000044 - № 29 — будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (1889—1892) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000016 - № 41 — першы будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута (XIX — пачатак XX стагоддзя)
-
Першы будынак Магілёўскага настаўніцкага інстытута
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Вароўскага (Магілёў)