Будынак казначэйства (Мсціслаў)
Выгляд
| Славутасць | |
| Будынак былога казначэйства | |
|---|---|
| | |
| 54°01′18″ пн. ш. 31°43′39″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Мсціслаў |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Будаўніцтва | канец XIX — пачатак XX стагоддзяў |
| Статус |
|
Будынак былога казначэйства — будынак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны на вуліцы Савецкай, 14. Пабудаваны у канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неакласіцызму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сцяны скосу завершана атыкам з люнетам, вуглы гарызантальна руставаны. Першы i другі паверхі аддзелены карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі. Унутраная планіроўка калідорная з адна- i двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак казначэйства (Мсціслаў)- Будынак казначэйства (Мсціслаў) на сайце «Архіварта»
