Савецкая вуліца (Мсціслаў)
Appearance
Савецкая вуліца Мсціслаў | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Мсціслаў |
Ранейшыя назвы | Парадная вуліца |
![]() |
Савецкая вуліца (руск.: Советская улица, гістарычная назва Парадная вуліца) — вуліца ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/%D0%9C%D1%81%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%97%D0%B0%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%BE%D0%BC_%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0.jpg/220px-%D0%9C%D1%81%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%97%D0%B0%D0%B5%D0%B7%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%BE%D0%BC_%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%96%D0%BD%D0%B0.jpg)
- № 15 — будынак (першая палова XIX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001064
- № 17 — былы дом ліхвяра В. Віленкіна (пачатак XX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001065
- (вул. Варашылава) — заезны дом селяніна (XIX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г001065
Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/%D0%9C%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F.jpg/220px-%D0%9C%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8F.jpg)
- № 10 — будынак былога павятовага вучылішча. Цяпер у ім размяшчаецца Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж.
- № 12 — Свята-Троіцкая царква (XIX ст.)
- № 14 — будынак былога казначэйства (канец XIX — пачатак XX стагоддзя) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000512
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%9C%D1%81%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_16_%282017%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%81%D1%86%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%A1%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_16_%282017%29.jpg)
- № 16 — двухпавярховы будынак.
Помнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Мемарыяльная дошка воінам-вызваліцелям, устаноўленая ў 1965 годзе на будынку гарвыканкама (дом № 41). У ходзе баёў на Магілёўскім напрамку часці 49-й apміі (344-я стралковая дывізія, камандзір палкоўнік В. К. Страхаў; 196-я асобная танкавая брыгада, камандзір палкоўнік Я. Я. Духоўны; 54-ы гвардзейскі мінамётны полк, камандзір маёр Я. І. Лаўрыновіч) 28 верасня 1943 года вызвалялі горад Мсціслаў. 277-я стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр С. Т. Гладышаў) удзельнічала ў вызваленні Мсціслаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].
- Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі ў парку Міру, устаноўлены ў 1972 годзе на магіле старшыні выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі і чырвонаармейца Паўла Канстанцінавіча Цырыкава, якія загінулі 2 жніўня 1919 г. у час ліквідацыі контррэвалюцыйнай банды на Мсціслаўшчыне[1].
Зноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Савецкая вуліца (Мсціслаў)