Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі
Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канец будаўніцтва | 1982 |
Архітэктар | Сяргей Іосіфавіч Пеўны |
Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі — будынак у Гомелі, размешчаны на рагу вуліц Фядзюнінскага і Лепяшынскага. Пабудаваны ў 1982 годзе па праекце архітэктара С. Пеўнага. У наш час адміністрацыйны будынак свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон».
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/c/ce/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B1%D1%8E%D1%80%D0%BE_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91%D1%82%D1%8D%D1%85%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BA%D1%96.jpg/220px-%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%80%D1%83%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B1%D1%8E%D1%80%D0%BE_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B0_%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91%D1%82%D1%8D%D1%85%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B9_%D0%B0%D1%81%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%BA%D1%96.jpg)
Складаецца з вышыннага дванаццаціпавярховага корпуса і круглага ў плане аб’ёму канферэнц-залы (на 550 месцаў), пастаўленых на двухпавярховы прамавугольны ў плане стылабат. Кампазіцыя дванаццаціпавярховага корпуса заснавана на спалучэнні 2 аб’ёмаў, вырашаных у выглядзе пласцін. У аснове кампазіцыі фасадаў — кантраст глухіх і зашклёных паверхняў сцен. Стылабат мае стужкавае зашкленне фасадаў. Падоўжную кампазіцыю ўзмацняюць гарызантальныя цягі парапетаў. Пластычная круглая форма аб’ёму канферэнц-залы і пласціны вышыннага корпуса ствараюць кантраст у архітэктуры будынка. Фасады аб’ёму апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай, гранітнымі і мармуровымі плітамі, стэмалітам. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны мармур, траверцін, ракушачнік, гіпс, алюміній. У дванаццаціпавярховым аб’ёме размешчаны службовыя памяшканні, у двухпавярховым стылабаце — вестыбюльная група памяшканняў, сталовая, кулуары канферэнц-залы, службовыя і дапаможныя памяшканні.
У час рэканструкцыі фасады абліцаваны металакасетамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- В. Б. Ангелаў. 10. Будынак спецыялізаванага канструктарскага бюро завода радыётэхналагічнай аснасткі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.