Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі)
Выгляд
Славутасць | |
Будынак стаматалагічнай паліклінікі | |
---|---|
54°17′23″ пн. ш. 30°58′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000437 |
Будынак стаматалагічнай паліклінікі — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Леніна, 22. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы як дзяржаўная ўстанова.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднапавяховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны выцягнуты фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах. Лучковыя вокны з ліштвамі і замковым каменем. Сістэма планіроўкі калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 872. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі) на сайце «Архіварта»