Будынак іспанскай адміністрацыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Будынак іспанскай адміністрацыі
нідэрл.: Spaans Gouvernement
Museum aan het Vrijthof - Exterieur 2012.jpg
50°50′53,90″ пн. ш. 5°41′19″ у. д.HGЯO
Краіна Нідэрланды
Горад Маастрыхт

Будынак іспанскай адміністрацыі (нідэрл.: Spaans Gouvernement) — будынак у Маастрыхце (Нідэрланды), размешчаны ў паўднёвай частцы плошчы Врэйтхоф(гал.) бел..

Каланада пасля рэстаўрацыі

Першапачаткова на месцы асабняка знаходзіўся жылы дом канонікаў базілікі Святога Сервацыя(руск.) бел.. У XVXVI стст. дом быў перабудаваны і пашыраны, вокны былі аформлены ў стылі позняй готыкі, а таксама прыбудавана каланада ў стылі льежскага рэнесансу.

Раней дом называлі будынкам брабанцкай адміністрацыі, таму што ў ім заўсёды спыняліся герцагі Брабанцкія. Пасля таго, як у 1506 годзе Карл V, спадчыннік тытула герцага Брабанцкага, стаў таксама каралём Іспаніі, дом сталі называць будынкам іспанскай адміністрацыі. Паміж 1519 і 1550 гадамі Карл неаднаразова ў ім спыняўся, а палкаводзец Алесандра Фарнезэ, герцаг Пармскі, верагодна, менавіта тут у 1580 годзе абвясціў Вільгельма Аранскага па-за законам.

З 1973 года тут знаходзіцца Музей на Врэйтхоф(гал.) бел.. Яго калекцыя складаецца з некалькіх прыватных збораў керамікі, фарфору, срэбра, гадзіннікаў, фатаздымкаў і вырабаў са шкла. Акрамя гэтага, у музеі прадстаўлены працы маастрыхцкіх мастакоў першай паловы XIX стагоддзя, а таксама калекцыя зброі XVIIIXIX стагоддзяў.

Самай старой часткай будынка з'яўляецца яго правы бок, якая датуецца XV стагоддзем. У афармленні вокнаў ясна адрозныя элементы позняй готыкі. Іх упрыгожваюць гербы Карла V і сімвал Габсбургскага дому — арол. Двое іншых вокнаў увянчаны гербам Іспаніі і дэвізам «Plus ultra» (у перакладзе з лацінскай — «далей мяжы», афіцыйны дэвіз Іспаніі, прыняты Карлам V). Гэтыя ўпрыгожванні былі зроблены да прыезду ў 1520 годзе імператара Карла V у Маастрыхт.

У левай частцы будынка вокны, якія з'явіліся некалькімі стагоддзямі пазней, аформлены ў стылі рэнесансу. Першапачаткова гэта частка будынка была выканана з дрэва, і толькі ў 1620 годзе з-за пагрозы пажару перабудавана ў камені. У XVIIIXIX стагоддзях будынак яшчэ некалькі разоў быў перабудаваны. У 1970-я гады ён быў адрэстаўраваны і пафарбаваны ў цяперашні чырвоны колер.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.