Перайсці да зместу

Букачыўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Букачыўцы
укр.: Букачівці
49°15′30″ пн. ш. 24°29′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Івана-Франкоўская вобласць
Раён Івана-Франкоўскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1438
ПГТ з 1940
Плошча 3,5 км²
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1250 чалавек (2018)
Шчыльнасць 357,4 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3435
Паштовы індэкс 77065
КААТУУ 2624455300
Паказаць/схаваць карты
Букачыўцы (Украіна)
Букачыўцы
Букачыўцы

Букачыўцы[1] (укр.: Букачівці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Рагатынскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны на рацэ Днестр.

Першая згадка ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы датуецца 1438 г. У канцы XV ст. гэта ўжо мястэчка з магдэбургскім правам. Гандлёвы шлях Львоў — Галіч, які пралягаў праз мястэчка, спрыяў развіццю гандлю і рамёстваў. З пячатак другой паловы XIX ст. вядомы старадаўні герб мястэчка: фігура Найсвяцейшай Панны Марыі з немаўлём Езусам, якая выходзіць з воблака. 1 кастрычніка 1931 г. вясковая гміна Слабада Букачыўская Рагатынскага павета Станіслаўскага ваяводства ліквідаваная і яе тэрыторыя далучана да сельскай гміны Букацыўцы таго ж павета. У 1939 г. у сяле пражывалі 3 850 чалавек (1 170 украінцаў, 1 030 палякаў, 450 польскіх асаднікаў, 860 яўрэяў). Са снежня 1939 г. па 13 сакавіка 1959 г. мястэчка было цэнтрам аднайменнага раёна.