Перайсці да зместу

Дэлятын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Дэлятын
48°31′43″ пн. ш. 24°37′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Івана-Франкоўская вобласць
Раён Надвірнянскі раён
Абшчына Дэлятынская пасялковая грамада
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 423 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 7972 чалавекі (2024)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3475
Паштовы індэкс 78442
КААТУУ 2624055900
Паказаць/схаваць карты


Дэлятын (Украіна)
Дэлятын
Дэлятын


Мапа

Дэлятын[1] або Дзяляцін[2] (укр.: Делятин), да 1989 года Дзілятын (укр.: Ділятин) — пасёлак гарадскога тыпу ў Надвірнянскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, цэнтр Дэлятынскай пасялковай тэрытарыяльнай грамады. На поўначы мяжуе з в. Лоева[uk], на паўднёвым захадзе — з горадам Ярэмчэ, на паўднёвым усходзе — з в. Зарэчча, на ўсходзе — з в. Добратаў[uk].

У пасёлку ручай Ваўтарыў[uk] упадае ў раку Любежную[uk]. На паўднёва-заходняй ускраіне рака Мала Рычка ўпадае ў раку Пэрэмыска[uk].

Расійска-ўкраінская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, 18 сакавіка 2022 года падчас вайны з Украінай гіпергукавымі ракетамі комплексу «Кінжал[uk]» быў знішчаны падземны ваенны склад у Дэлятыне.[3][4] Прэс-сакратар камандавання ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат пацвердзіў факт ракетнага абстрэлу Дэлятына.[5]

  • студзень 1989 года — 8343 чалавекі
  • 1 студзеня 2013 года — 8319 чалавек.
  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Івана-Франкоўскай вобласці
  3. Росія заявила, що застосувала гіперзвукові ракети «Кинжал» на заході України. Архівавана з першакрыніцы 21 березня 2022. Праверана 19 березня 2022.
  4. David Cenciotti. Russia Says It Has Used Its Kinzhal Hypersonic Aero-Ballistic Missiles In Ukraine. The Aviationist (19 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 березня 2022. Праверана 19 березня 2022.
  5. ЗСУ підтвердили ракетний удар на Франківщині, але не знають, чи це “Кинжал” (укр.). Українська правда. Архівавана з першакрыніцы 16 квітня 2022. Праверана 16 красавіка 2022.