Перайсці да зместу

Брошніў-Асада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Брошніў-Асада
укр.: Брошнів-Осада
48°59′38″ пн. ш. 24°11′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Івана-Франкоўская вобласць
Раён Калушскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1890
Першая згадка 1515
ПГТ з 1940
Плошча 5,04 км²
Вышыня цэнтра 349 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 5300 чалавек
Шчыльнасць 1104,3 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3474
Паштовы індэкс 77611
КААТУУ 2624855400
cities4cities.eu/communi…
Паказаць/схаваць карты
Брошніў-Асада (Украіна)
Брошніў-Асада
Брошніў-Асада

Брошніў-Асада[1] (укр.: Брошнів-Осада) — пасёлак гарадскога тыпу ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў складзе Ражняціўскага раёна, размешчаны на Прыкарпацці на тэрыторыі Бойкаўшчыны.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на поўначы раёна за 7 км ад райцэнтра. Праз мястэчка праходзіць аўтамабільны шлях Н10 нацыянальнага значэння Стрый - Івана-Франкоўск - Чарнаўцы і чыгунка з чыгуначнай платформай Брошніў. На поўначы працякае рака Сіўка (прыток Днястра). У мястэчку ёсць агульнаадукацыйная школа І-ІІІ ступеняў, школа мастацтваў імя Ул. Івасюка, прафесійны лесапрамысловы ліцэй, заводы па дрэваапрацоўцы і магутны завод па вытворчасці ДСП (ТАА «Свісс-Кроно»).

Суседняе сяло Брошіў існавала ўжо ў XVI ст. Вакол яго раслі дрымучыя лясы. З пабудовай чыгункі і развіццём капіталізму сюды рушылі дзелавыя людзі з усёй Аўстрыі. У 1880-х гг. паблізу Брошнева заснаваны дрэваапрацоўчы завод Шраэра і Іштэра. Некалькі дамоў для адміністрацыі і баракаў для рабочых паклалі пачатак новаму пасёлку. Спецыялістамі на заводзе былі перасяленцы — немцы, венгры, палякі, якіх тут называлі асаднікамі. Таму пасёлак стаў называцца Брошіў-Асада.

У 1939 г. у пасёлку пражывала 1980 жыхароў (300 украінцаў, 1380 палякаў, 240 габрэяў і 60 немцаў). У 1946-1953 гг. тут быў перасыльны пункт для высылкі людзей у Сібір (былы лагер для ваеннапалонных з 10 баракаў). Цяпер там усталяваны памятны знак.