Бульдозерная рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бульдозерная рэвалюцыя — назва акцый пратэсту, якія прайшлі пасля датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў 24 верасня 2000 году ў Югаславіі і скончыліся звяржэннем прэзідэнта Слабадана Мілошавіча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя вынікі выбараў былі апублікаваныя. Воіслаў Каштуніца набраў 48% галасоў, Мілошавіч 38,6%.Другі тур быў прызначаны на 8 кастрычніка. Аднак Каштуніца адмовіўся ўдзельнічаць у другім туры.Прычынай гэтага было тое, што кааліцыя Мілошавіча мела большасць месцаў у сербскім парламенце,таму прыход да ўлады законным шляхам не даў бы Каштуніцы ажыццявіць яго палітыку.[1]

Апазіцыйная партыя «Адпор» рыхтавалася да перавароту яшчэ да выбараў,праводзячы прапаганду і невялікія мітынгі.Аплачвалася падрыхтоўка Захадам.

Пратэсты супраць Мілошавіча

Падчас акцыі 26 верасня на галоўнай плошчы краіны Каштуніца заявіў:«Мы моцныя,бо нас падтрымлівае Еўрапейскі Саюз

1 кастрычніка абвесцілі страйк з патрабаваннем адстаўкі Мілошавіча шахцёры найбуйнейшай вугальнай шахты,2 кастрычніка пачалася ўсеагульная забастоўка.Мітынгі ахапілі ўсю краіну.Мілошавіч ануляваў вынікі выбараў, але гэта ўжо не паўплывала на ход падзей.[1]

5 кастрычніка лідэры «Адпору» перанеслі акцыі ў сталіцу - Бялград.Пратэстоўцы сталі будаваць барыкады.Прэзідэнту быў абвешчаны ультыматум, але ён яго не прыняў. У 15.35 пратэстоўцы захапілі югаслаўскі парламент,а затым наладзілі ў ім пажар.Паліцыя разагнала мітынг, ужыўшы слёзатачывы газ, з плато каля СРЮ.Каля 16 гадзін на вуліцы Косаўская, ззаду парламента, адбыліся сутыкненні з паліцыяй, падчас якіх дэманстранты знішчылі некалькі паліцэйскіх машын, гэтак жа вядома, што падчас гэтых сутыкненняў паліцыя ўжыла агнястрэльную зброю.Адбыліся сутыкненні каля будынка радыё і тэлебачання Сербіі, дзе паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ.Аднак тыя захапілі будынкі з дапамогай бульдозераў.Пасля гэтых падзей на бок пратэстоўцаў сталі пераходзіць супрацоўнікі праваахоўных органаў.[2][3][4]

Слабадан Мілошавіч падаў у адстаўку ўвечары 6 кастрычніка 2000 года.

Зноскі