Косаўская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Косаўская вайна
Асноўны канфлікт: Югаслаўскія войны
Камандзіры АВК падчас аператыўнага аналізу, Злаш, 1998 год.
Камандзіры АВК падчас аператыўнага аналізу, Злаш, 1998 год.
Дата 28 лютага 199810 чэрвеня 1999
Месца Косава і Мятохія
Вынік югаслаўскія войскі пакідаюць Косава, усталяванне часовай адміністрацыі місіі ААН
Змены Югаславія страчвае кантроль над тэрыторыяй Косава
Праціўнікі
Армія вызвалення Косава
пры падтрымцы:
 Албанія
 НАТА (з 24 сакавіка 1999)
Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Саюзная Рэспубліка Югаславія
Рускія добраахвотнікі[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Косаўская вайна — узброены канфлікт паміж Югаславіяй і Арміяй вызвалення Косава (АВК). Фактычна прывёў да адзялення Косава і Мятохіі ад Сербіі і ўтварэння Рэспублікі Косава.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

На фоне распаду Югаславіі 22 верасня 1991 года было абвешчана стварэнне незалежнай Рэспублікі Косава, а затым праведзены несанкцыянаваныя (сярод албанскай абшчыны) рэферэндум аб незалежнасці і прэзідэнцкія выбары[3].

Пачалося стварэнне ўзброеных фарміраванняў сепаратыстаў, якія ў 1996 годзе былі аб’яднаны ў Армію вызвалення Косава. У краі разгарнулася партызанская вайна, ахвярамі якой сталі сотні мірных жыхароў, чыноўнікаў і ваенных Югаславіі. Першапачаткова барацьбу з паўстанцамі вялі толькі міліцэйскія падраздзяленні, але ў 1998 годзе ў ваенныя дзеянні ўступіла армія.

Актыўная фаза баявых дзеянняў пачалася ў лютым 1998 года. Першы буйны інцыдэнт, які паклаў пачатак далейшай эскалацыі гвалту, адбыўся 28 лютага 1998 года ў сяле Лікашане. У той дзень албанскія баевікі арганізавалі напад на мясцовых сілавікоў. У адказ 5 сакавіка ў сяле Доньі-Прэказ была праведзена буйная аперацыя сербскай паліцыі. На працягу 1998—пачатку 1999 сутыкненні (пераважна гэта ўзброеныя напады албанскіх партызан) адбываліся не на ўсёй тэрыторыі Косава, каля траціны з 30 абшчын Косава не былі закрануты актыўнай дзейнасцю АВК, і абстаноўка ў гэтых раёнах была адносна спакойнай[4].

У сакавіку 1999 года ў ваенныя дзеянні ўмяшаліся краіны НАТА, разгарнуўшы масіраваныя бамбардзіроўкі югаслаўскіх гарадоў і ваенных аб’ектаў. У выніку сербскі ўрад быў вымушаны пагадзіцца на ўвод у край ваеннага кантынгенту KFOR і пераход яго пад кіраванне ААН.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраваннем ААН мясцовыя албанцы змаглі дамагчыся стварэння ўласнай дзяржавы на гэтай тэрыторыі, што ішло ў разрэз з інтарэсамі сербаў, якія не хацелі аддзялення. 17 лютага 2008 года адбылося другое абвяшчэнне незалежнасці Косава.

Сербскае насельніцтва было абурана гэтым, а таму зладзіла масавыя беспарадкі. 14 сакавіка сербы захапілі будынак суда ААН у Мітравіцы, пасля чаго ў сітуацыю ўмяшаліся сілы НАТА[5].

Афіцыйны Бялград не прызнаў незалежнасць Косава, што выклікала напружанасць на Балканскім паўвостраве. Апошні віток эскалацыі палітычнай канфрантацыі адбыўся ў 2022 годзе[6].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак сербскіх уладаў, падчас канфлікту загінулі 659 вайскоўцаў арміі і 349 супрацоўнікаў паліцыі[7][8].

У «Кнізе памяці Косава», апублікаванай у 2014 годзе, прыведзены імёны ўсіх загінулых і зніклых без вестак у рэгіёне са студзеня 1998 па снежань 2000 (як камбатантаў, так і цывільных асоб). Усяго ў спісе лічыцца 13 517 загінулых, з якіх: албанцаў — 10 415, сербаў — 2197, баснякоў, рома і іншых — 528. З гэтай колькасці ўсіх загінулых або зніклых без вестак мірных жыхароў было: 8661 косаўскі албанец, 1797 сербаў, 447 ромаў, баснякоў і іншых[9][10].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ВОЙНА Добровольцы в Косово. Андрей Мартынов журнал «Солдат удачи» № 12 / 1999 г.. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 27 лютага 2010.
  2. Марш-бросок из Киева Архівавана 27 кастрычніка 2020. —Взгляд, 24 апреля 2008
  3. Statement of Prime Minister of Albania Mr. Sali Berisha on Recognition of Independence of Kosova. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 24 ліпеня 2011.
  4. А. В. Осипова Эскалация косовского конфликта в 1998— марте 1999 г. // Славянский альманах : часопіс. — 2012. — С. 248—263.
  5. "Kosovo clashes force UN pullout". BBC News. 2008-03-17. Архівавана з арыгінала 2008-03-19. Праверана 2008-03-17.
  6. Глава дипломатии ЕС: Сербия и Косово заключили соглашение по вопросу автомобильных номеров(недаступная спасылка). Новая газета Европа (24 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2022. Праверана 27 снежня 2022.
  7. Popisuju se žrtve NATO bombardovanja (серб.). Radio-televizija Vojvodine (12 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  8. Stradalo 1.008 vojnika i policajaca (серб.). РТС (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  9. The Kosovo Memory Book, 1998-2000. Fond za humanitarno pravo. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  10. Domanovic, Milka. List of Kosovo War Victims Published (англ.). Balkan Insight (10 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.