Перайсці да зместу

Бушаўка (Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бушаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Паштовыя індэксы
247537
Аўтамабільны код
3
СААТА
3245834006


Бушаўка (Беларусь)
Бушаўка
Бушаўка


Бушаўка (Гомельская вобласць)
Бушаўка
Бушаўка


Бушаўка (Рэчыцкі раён)
Бушаўка
Бушаўка


Мапа

Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Заходаўскага сельсавета.

За 41 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бабічы, за 91 км ад Гомеля.[2] Транспартная сувязь ад аўтамабільнай дарогі H4162 Светлагорск — Рэчыца толькі прасёлкамі.

Заснавана ў пачатку XX ст. сялянамі з Бушаўкі (цяпер Буда-Кашалёўскі раён) і мясцовых суседніх вёсак. Спачатку называлася Нова-Бушаўкай.

У 1931 годзе арганізаваны калгас, была кузня. Падчас 2-й сусветнай вайны (18.4.1943[3][4][5][6], па іншых версіях — да 1.6.1943[7], летам 1943[8] або жніўнем 1943[9]) карнікі спалілі жыўцом у калгасным клубе мужчын вёскі — каля 80 чалавек, і некалькіх жыхароў суседніх Елізаравічаў, а затым і самую вёску. Ацалелыя жыхары пайшлі да сваякоў па суседніх вёсках, адкуль неўзабаве большасць з іх прымусова сагнаны ў Германію. Ахвяры карнікаў пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры Бушаўкі.

Аператыўная зводка за 21 лістапада 1943 года ад Савінфармбюро[ru] паведамляла пра «авалоданне моцна ўмацаванымі апорнымі пунктамі праціўніка», у тым ліку і Бушаўкай, савецкімі войскамі[10], такім чынам, гэты дзень можна лічыць часам вызвалення вёскі.

На франтах вайны загінула 14 жыхароў Бушаўкі.

Па вайне вёска адбудавана. Станам на 1959 год, у калгасе «12 гадоў Кастрычніка» з цэнтрам у Васількова.

Станам на верасень 2025 года, планіроўка вёскі складаецца з дзвюх вуліц — Калгаснай, мерыдыянальнай арыентацыі, і перпендыкулярнай ёй кароткай Лясной. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

  • 1940 год — 64 двары, 354 чалавекі
  • 1959 год — 169 чалавек (перапіс)
  • 2004 год — 17 двароў, 26 чалавек
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. ↑ Гарады і вёскі Беларусі
  3. ↑ Без срока давности 2021, с. 30-31.
  4. ↑ Виктор Корбут, Вячеслав Селеменев Документы из Национального архива Республики Беларусь свидетельствуют о преступлениях нацистов в 1943 году(руск.) // Советская Белоруссия. — 2015. — 15 января — № 7 (24637).
  5. ↑ Сергеев Игорь. Как судили предателя Родины, начальника полиции Антона Комаровского(руск.) // Гомельская правда. — 17 сент. 2017.
  6. ↑ ЦДТиИ Овация - Степаненко Евдокия Григорьевна (руск.). ovaciya-krasnodar.ru (28 студзеня 2015). Праверана 30 жніўня 2025.
  7. ↑ Без срока давности 2021, с. 34.
  8. ↑ Алена Ускова. Дзяцей гадавала ды шчыравала // Дняпровец. — 12 верасня 2014. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2026.
  9. ↑ Без срока давности 2021, с. 135.
  10. ↑ Сообщения Советского информбюро. Т. 5. Июль-декабрь 1943 года. — С. 250-251.
  11. ↑ Лепушенко Дмитрий Степанович, __.__.1916. Документы участника войны.(недаступная спасылка). Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
  12. ↑ Лапушенко Григорий, __.__.1895. Документы участника войны.(недаступная спасылка). Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
  13. ↑ Мокеенко Иван Федорович, __.__.1920. Документы участника войны.(недаступная спасылка). Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
  14. ↑ Максенко Николай Макарьевич, __.__.1919. Документы участника войны.(недаступная спасылка). Память народа. Праверана 30 жніўня 2025.
  15. ↑ Степаненко Иван Афанасьевич, 15.12.1919. Документы участника войны.(недаступная спасылка). Память народа. Праверана 31 жніўня 2025.