Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бушаўка
Бушаўка, Марозавіцкі сельсавет.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
69
Насельніцтва
140 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Бушаўка на карце Беларусі ±
Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет) (Беларусь)
Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)
Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Бушаўка (Марозавіцкі сельсавет)

Бу́шаўка[1] (трансліт.: Bušaŭka, руск.: Бушевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 4 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 45 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільная дарога Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі аўтадарогі) і забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX ст. як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1825 годзе ў складзе казённага маёнтка Кашалёва, размяшчалася карчма. У 1847 годзе 18 незаселеных надзелаў, уласнасць казны. У 1884 годзе працавалі 3 ветракі. З 1886 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыходская школа (адкрыта ў 1895 годзе), 2 хлебазапасных магазіна, 3 ветракі, вінная крама, карчма. У 1909 годзе 1010 дзесяцін зямлі, вінная крама, млын.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 52 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). Працавалі аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 69 гаспадарак, 140 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1847 год — 51 двор.
  • 1884 год — 103 двары, 545 жыхароў.
  • 1897 год — 140 двароў, 798 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 868 жыхароў.
  • 1925 год — 151 двор.
  • 1959 год — 342 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 69 гаспадарак, 140 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]