Быцень (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Быцень
польск.: Gmina Byteń
Краіна
Уваходзіць у Слонімскі павет
Уключае 41 грамада
Адміністрацыйны цэнтр Быцень
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 4 557[1]

Гміна Быцень (польск.: Gmina Byteń) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Быцень (1278 жых. у 1921 годзе[1])[2].

У міжваенны перыяд гміна Быцень уваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года частка тэрыторыі гміны Быцень перададзена ў склад Баранавіцкага павета[3]. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны Быцень перададзены часткі тэрыторый гмін Шылавічы і Жыровіцы[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43; dziennik nie podaje gminy docelowej
  4. Dz. U. z 1929 r. Nr 11, poz. 90