Слонімскі павет (1921—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слонімскі павет
Краіна
Статус павет
Уваходзіць у
Уключае 18 вясковых гмін,
2 гарадскія гміны
Адміністрацыйны цэнтр
Найбуйнейшыя гарады Слонім
Насельніцтва (1931) 126 500
Шчыльнасць 41 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы
палякі
яўрэі
Плошча 3 069 км²
Слонімскі павет на карце

Сло́німскі паве́т (польск.: Powiat słonimski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польшчы і БССР у 19201940 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба староства ў пабернардзінскім кляштары ў Слоніме

Былы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1915 года тэрыторыя павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель.

12 снежня 1920 года Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый гміны Ружана, Косаў, Боркі і Пескі перададзены ў склад новаўтворанага Косаўскага павета[1].

Афіцыйна тэрыторыя Слонімскага павета адышла да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года.

З 4 лютага 1921 года павет увайшоў у склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства[2].

У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны. Яго тэрыторыя падзелена паміж Быценскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім і Слонімскім раёнамі[2].

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 45
  2. а б Слонімскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  3. 22 студзеня 1926 г. частка гміны перададзена ў склад Баранавіцкага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
  4. а б 22 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Баранавіцкага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
  5. а б 22 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Навагрудскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
  6. Скасавана 22 студзеня 1926 г., яе тэрыторыя перададзены ў склад гмін Казлоўшчына, Здзецел Навагрудскага павета і гміны Беліца Лідскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]