Бычыны форум
Выгляд
Бычыны форум (Forum Boarium) — найстаражытнейшы форум Рыма.
Знаходзіўся на левым (усходнім) берагу Тыбра ў лагчыне, акружанай Капіталійскім, Палацінскім і Авенцінскім узгоркамі. У раннія рэспубліканскія часы тут прычальвалі судны і вёўся бойкі гандаль скатом. Ад форума захаваліся храмы Геркулеса (каля 120 г. да н.э.) і Партуна (каля 80 г да н.э.), якія доўгі час дзейнічалі ў якасці цэркваў. Над руінамі вялікага алтара Геркулеса была ў VI стагоддзі збудавана базіліка Санта-Марыя-ін-Касмедзін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бычыны форум
- Віртуальныя фота і відэа Бычынага форума
- Lacus Curtius Бычыны форум