Дом вясталак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом вясталак
41°53′29″ пн. ш. 12°29′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Нума Пампілій
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дом вясталак. Усходняя частка.
Статуі ў доме вясталак.

Дом вясталак (італ.: casa delle Vestali, лац.: atrium Vestae) знаходзіцца побач з храмам Весты на Рымскім Форуме. Ад дома захаваўся прамавугольны атрыум, які раней апраўлялі двухпавярховыя порцікі. У порціках стаялі статуі вярхоўных жрыц Весты, некаторыя з іх дашлі да нашых дзён.

Пры найноўшых раскопках знойдзены рэшткі храма Весты, разам з жыллём вясталак. Гэты дом знаходзіцца ля падножжа Палаціна, каля Форума. Нішто не адрознівае яго ад звычайнага рымскага дома. Першапачаткова дом прызначаўся для вялікага пантыфіка — грамадскі дом (domus publica); Аўгуст, пасля таго як сам стаў вялікім пантыфікам у 12 годзе да н.э., падарыў гэты дом вясталкам[2].

Дом, пабудаваны цалкам з цэглы, складаецца з прамавугольнага атрыума ў 68 метраў даўжыні і 28 метраў шырыні, акружанага порцікам у 44 калоны. У атрыум выходзілі розныя памяшканні, размешчаныя ў два паверхі. Галоўным з іх быў tablinum — вялікая і раскошная прыёмная зала. Абапал яго ішлі шэсць пакояў, прызначаных, мабыць, для шасці вясталак. Пасярод атрыума бачны сляды нейкага маленькага васьмівугольнага будынка, старанна знішчанага і зраўнаванага з зямлёй; магчыма, што яго разбурылі самі вясталкі перад тым, як іх абшчына была знішчана пры імператары Феадосіі, і што менавіта гэта і было патаемное свяцілішча, у якім захоўваліся свяшчэнныя прадметы.

У порціку стаялі статуі вялікіх вясталак, пастаўленыя рознымі тварамі, ашчасліўленымі імі; такіх статуй было знойдзена 12, з іх толькі ў трох ацалела галава. Найбольш добра захаваныя статуі знаходзяцца ў музеі тэрм, астатнія знаходзяцца на месцы. Раскопкі таксама паказалі, што дом вясталак неаднаразова перабудоўваўся ў часы Рымскай імперыі.

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Atrium_Vestae (англ.). — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]