Храм Дыяскураў
Славутасць | |
Храм Дыяскураў | |
---|---|
Tempio di Castore e Polluce | |
![]() | |
41°53′31″ пн. ш. 12°29′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рымскі форум | Рым, Рымскі форум |
Першае згадванне | 484 |
![]() |
Храм Дыяскураў, Храм Кастару і Полукса (лац.: Aedes Castoris) — адзін з найстарэйшых храмаў на Рымскім форуме. Храм быў прысвечаны блізнятам Кастару і Полуксу, сынам Юпітэра. Быў пабудаваны ў 484 годзе да н.э. па замове сына дыктатара Аулія Пастумія у гонар перамогі над Тарквініем на возеры Рэгіл у Лацыё (499 г. да н.э.). Дыяскуры якабы дапамаглі атрымаць перамогу і прынеслі гэту навіну ў Рым. Каля 117 года да н.э. храм быў абноўлены Луцыем Цэцыліем Метэлам Далмацікам. У I стагоддзі н.э. па загадзе Тыберыя храм абнавілі. На сённяшні дзень захаваліся тры калоны карынфскага ордара (15 м у вышыню), так званыя «Тры сястры». Алтар і крыніца Ютурны, у якой, па легендзе, браты напаілі сваіх канёў, знаходзіліся каля з храма.
- Храм Дыяскураў
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм дыяскураў