Курыя Юлія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Курыя Юлія
Curia Iulia
Kuria na Forume.JPG
Краіна Італія
Горад Рым, Рымскі форум
Каардынаты 41°53′34″ пн. ш. 12°29′05″ у. д.HGЯO
Стан Рэканструкцыя

Курыя Юлія (італ.: Curia Iulia) — месца збораў рымскага Сената на Рымскім форуме.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая курыя — курыя Гастылія — была пабудавана на месцы, дзе сёння размяшчаецца царква Санці-Лука-э-Марцін (італ.: Santi Luca e Martina); у 52 годзе да н.э. згарэла. Па загаду Цэзара была ўзведзена новая курыя (заканчэнне будаўніцтва пры Аўгусце, 29 год да н.э.), якая згарэла ў 283 годзе і была адноўлена Дыяклетыянам. З VII стагоддзя там размяшчалася царква Сант-Адрыяна, таму будынак добра захаваўся. Сёння будынак курыі — сучасная рэканструкцыя (19321937) будынкая III стагоддзя.

У зале ўнутры курыі (вышыня: 21 м, даўжыня: 26 м, шырыня: 18 м.) знаходзілася каля 300 месцаў для сенатараў.

Ад ранейшага ўнутранага ўбрання курыі нічога не захавалася, толькі фрагменты каляровай мармуровай падлогавай пліткі. Цяпер у будынку захоўваюцца два мармуровыя рэльефы (так званыя лац.: Plutei Traiani), якія ўпрыгожвалі Ростру (трыбуна для аратараў). Адзін з іх адлюстроўвае імператара Траяна, які знішчае дакументы аб падатках, з мэтай вызваліць грамадзян ад даўгоў; на другім заснаванне матэрыяльнай падтрымкі дзяцей у жывучых у нястачы рымскіх сем'ях (лац.: Alimenta). Бронзавыя дзверы курыі — копіі, арыгіналы былі перанесены ў XVII стагоддзі ў Латэранскую базіліку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stierlin, Henri Imperium Romanum — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.