Бялюк галінасты
| Бялюк галінасты | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Anthericum ramosum L. (1753) | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Бялю́к галінасты[1][2][3], вяночнік[4], білюк[5] (Anthericum ramosum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae). Раней ён адносіўся да ўласнага сямейства Асфадэлавыя (Asphodelaceae)[2] (яшчэ раней да Лілейных (Liliaceae)[1]).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй да 110 см з падземным карэнішчам і вузкалінейным жалабатым лісцем каля асновы сцябла. Лісце даўжынёй 12—60 см, шырынёй 5—10 мм. Сцябло прамастойнае, слабагалінастае, тонкае бязлістае. Карэнішча тонкае, кароткае ад якога адыходзяць шматлікія карані цыліндрычнай формы. Кветкі двухполыя, белыя, зоркападобныя дыяметрам 2—2,5 см на тонкіх кветаножках, у мяцёлках або гронках. Калякветнік вяночкападобны з 6 адхіленых трохжылкавых лісцікаў. Суквецце даўжынёй 20—60 см. Плод — скурыстая шарападобная каробачка дыяметрам 3—7 мм. Насенне вугальна-чорнае, вуглаватае, 3 мм даўжынёй і 2 мм у дыяметры.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа суцэльнага пашырэння віду. Расце ў хваёвых і мяшаных лясах, дубровах, на ўзлесках і ў зарасніку хмызняку ўздоўж рэк. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф[6].
Дэкаратыўная расліна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 ЭПБ 1983.
- 1 2 БелЭн 1996.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
- ↑ Венечник ветвистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Бялю́к // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 373. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Бялю́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 404. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Anthericum L. — Венечник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Черняковская Е. Г. Род 263. Венечник — Anthericum L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 53. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Венечниковые Венечник ветвистый ··· Anthericaceae Anthericum ramosum L. // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Архівавана 11 снежня 2023. (руск.)
- Венечник ветвистый — Anthericum ramosum L.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Венечник ветвистый (Anthericum ramosum L.) Архівавана 13 жніўня 2024. (руск.) // Калекцыя рэдкіх і знікаючых відаў флоры Беларусі на сайце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова