Бярнова
Бярнова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164 м |
Даўжыня | 3,5 км |
Шырыня | 1,62 км |
Плошча | 2,8 км² |
Аб’ём | 0,18 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 10,2 км |
Найбольшая глыбіня | 10,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,24 ‰ |
Празрыстасць | 2,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 57 км² |
Упадаюць | Віраўлянка, ручаі |
Выцякаюць | Бярноўка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гарадоцкі раён |
|
|
|
|
|
|
Бярно́ва — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад горада Гарадок каля вёсак Загуззе і Зазер'е.
Плошча паверхні возера 2,8 км², даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 1,62 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,9 м, сярэдняя глыбіня 6,4 м.
Катлавіна Бярнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 12—25, на поўначы — 5—10[1] метраў. Берагавая лінія слабазвілістая, утварае некалькі мысоў і заліваў. Берагі возера нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. Дно карытападобнай формы. Мелкаводдзе з глыбінямі да 2 метраў займае каля 12 % плошчы возера. Дно да глыбіні ў 2 м пясчанае, глыбей пакрыта апясчаненым і гліністым глеем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га.
Возера Бярнова эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі і рака Віраўлянка, выцякае рака Бярноўка[2] (прыток ракі Чарнаўкі). Надводная расліннасць займае паласу да 40, падводная — 25—150 метраў уздоўж берага.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- ↑ У БелЭН т. 3 памылкова названа Бярозаўкай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Бярнова Архівавана 25 жніўня 2011.