Бярозавыя лясы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Березове узлісся.jpg
Birken Glücksburger Heide.jpg

Бярозавыя лясы (бярэзнікі) — драбналістыя лясы, у якіх пераважае бяроза.

У Беларусі бярозавыя лясы складаюць 18,1 %[1] (16,2% — 1978; 16,5 — 1994) плошчы лясоў, пашыраны па ўсёй тэрыторыі. З іх бародаўчатабярозавыя лясы складаюць 11,9 % і пушыстабярозавыя лясы — 6,2 %. Бярозавыя лясы растуць на добра асветленых участках. На забалочаных тэрыторыях Палесся растуць карэнныя бярозавыя лясы, пераважна пушыстабярозавыя. Бярозавыя лясы самыя маладыя: сярэдні ўзрост — 35—40 гадоў.

Прадукцыйнасць бярозавых лясоў: сярэдняя паўната 0,70, банітэт 1,9, запас спелага дрэвастою (50—60 гадовага) 154 м³/га. Даюць драўніну для фанернай, мэблевай[2], тарнай вытворчасці, сыравіну для дзёгцекурэння, бярозавы сок. Маюць рэкрэацыйнае значэнне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бярозавыя лясы. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі ў пяці тамах. Т. 1. Мінск. 1983. С. 377.
  • Голад Д. С. Бярозавыя лясы. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 410-411.

Зноскі

  1. Лясная расліннасць.
  2. Юркевіч, І. Д. Прадуктыўнасць бярозавых лясоў Палескай нізіны [Тэкст] / І. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. - 1958. - № 4. - С. 17-30.